Сёння Паўлу Севярынцу споўнілася 36.

Сёння Паўлу Севярынцу споўнілася 36.

На дзень народзінаў да палітвязня прыехалі каля 30 чалавек.

На дзень народзінаў да палітвязня прыехалі каля 30 чалавек.

Паплечнікі прывезлі з сабой мангал і шашлык, які паставілі проста ў дворыку Паўлавай камендатуры.

Паплечнікі прывезлі з сабой мангал і шашлык, які паставілі проста ў дворыку Паўлавай камендатуры.

Сёння Паўлу Севярынцу споўнілася 36. У мястэчка Куплін (Пружанскі раён) на дзень народзінаў да палітвязня прыехалі каля 30 чалавек. Сябры-маладафронтаўцы падарылі палітыку смартфон — «Самсунг Гэлэксі С». Як жартавалі прысутныя, «С» — значыць Севярынец».

Паплечнікі з брэсцкай суполкі Хрысціянскай дэмакратыі прывезлі з сабой мангал і шашлык, які паставілі проста ў дворыку Паўлавай камендатуры. Блізкасць «хіміі» надавала святкаванню асаблівую пікантнасць. Выйшаў сапраўдны пікнік на прыродзе. Праўда, Павал трымае пост, таму смажанінай частаваліся госці.

Нягледзячы на холад, госці не раз’язджаліся. Калі сцямнела, мангал перарабілі ў вогнішча. Пад смех і жарты Павал «травіў байкі» з свайго жыцця. Падзеяй года ён назваў нядаўні шлюб Насты Палажанкі і Змітра Дашкевіча. А пра ўласнае вяселле сказаў толькі, што «ўсё будзе нечакана, як у Дашкевічаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?