Агульнагарадское навагодняе прадстаўленне "З Новым годам, сталіца!" адбудзецца каля Нацыянальнай бібліятэкі.
У ім будуць браць удзел вядомыя беларускія артысты і творчыя калектывы.

На пляцоўцы каля Палаца спорту будзе паказана праграма "Навагодняя феерыя!".

Навагодні феерверк будзе арганізаваны на традыцыйным месцы — каля абеліска "Мінск — горад-герой", пачнецца 1 студзеня ў 1.30.

У Заводскім раёне навагоднія масавыя гулянні пройдуць з 1.00 да 4.00 на пляцоўках каля Палаца культуры МАЗ, на вуліцах Несцерава, 58, Бачылы, 1.

У Ленінскім раёне свята "Калейдаскоп навагодніх цудаў" з 23.30 да 4.00 будзе праходзіць у мікрараёне Лошыца на вул. Лучыны, 40.

У Маскоўскім раёне святочныя мерапрыемствы адбудуцца з 1.00 да 4.00 у парку імя Паўлава па праспекце газеты "Правда".

У Кастрычніцкім раёне масавыя гулянні пройдуць з 0.30 да 4.00 на плошчы каля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7), на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра (вул. Асаналіева, 40), у пасёлку Сокал каля гандлёвага комплексу (вул. Барамзіной, 10а).

У Партызанскім раёне навагоднія мерапрыемствы будуць праходзіць з 0.30 да 4.00 на пляцоўцы каля лыжаролернай трасы (вул. Сталетава, 1), на пляцоўцы каля заводаўпраўлення МТЗ (вул. Даўгабродская, 29), у мікрараёне Сцяпянка (вул. Карвата).

У Першамайскім раёне гулянні будуць арганізаваныя з 23.00 да 3.00 на пляцоўцы каля магазіна "Гаспадарчыя тавары" (вул. Русіянава, 1), з 1.00 да 4.00 на вул. Фогеля, 1.

У Савецкім раёне святочныя мерапрыемствы адбудуцца з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы перад універсамам "Родная старана" (вул. Мірашнічэнкі, 3), на стадыёне СШ № 53 (вул. Бяды, 9), на плошчы перад Камароўскім рынкам (вул. В.Харужай, 6).

У Фрунзенскім раёне масавыя навагоднія гулянні будуць доўжыцца з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы каля Мінскага лядовага палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27), каля рынку "Заходні" (вул. Бурдзейнага, 6), каля ГЦ "Максімус" (вул. Лабанка, 94), на пляцоўцы па вуліцы Матусевіча, 59а, на пляцоўцы каля магазіна "Купалаўскі" (вул. Лынькова, 57), на пляцоўцы каля КУП "ЖЭУ 3128" (вул. Нёманская, 22).

У Цэнтральным раёне гулянні пройдуць з 1.00 да 4.00 на пляцоўцы каля Палаца спорту і каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).

1 студзеня каля Палаца спорту (13.00—15.00, 15.00—20.00), Нацыянальнай бібліятэкі (13.00—14.30) таксама пройдуць масавыя гулянні.
Дзённыя праграмы пройдуць у скверы па вуліцы Волаха (12.00—14.00), на пляцоўцы каля Цэнтра мастацкай творчасці (вул. Адзінцова, 10), на пляцоўцы каля СШ № 2 (вул. Казіміраўская, 2), СШ № 7 (вул. Пушкіна, 5а), СШ № 12 (вул. Скрыпнікава, 38), СШ № 116 (вул. Матусевіча, 5), СШ № 150 (вул. П.Глебкі, 116), СШ № 201 (вул. Кунцаўшчына, 20), СШ № 121 (вул. Лабанка, 95).

2 студзеня дзіцячыя забаўляльныя праграмы адбудуцца ў Мінскім заапарку з 13.00 да 16.00, у мікрараёне Брылевічы (вул. Чачота, 20) з 12.00 да 13.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?