31.12.2012 / 19:17

З Новым 2013 годам, дарагія чытачы! Павіншуйце блізкіх, сяброў і краіну тут 53

Дарагія чытачы! Газета «Наша Ніва» і сайт NN.BY ад усёй душы віншуюць вас з Новым 2013 годам.

Хай у гэтым годзе будзе ўсяго патроху: і снегу, і жару, і хлеба, і солі, і хатняга цяпла, і падарожнага пылу.

І няхай новы год наблізіць канец нашай цемры.

Выкарыстайце форму каментаў да гэтага артыкула, каб павіншаваць сваіх сяброў, калег, каханых, проста знаёмых і незнаёмых людзей са святам.
0
Яўген Якавенка / Адказаць
31.12.2012 / 19:29
Віншую сяброў Гомельскага ТБМ і "Талакі"! Будзьма!
0
Inhvar / Адказаць
31.12.2012 / 19:32
Вас таксама даражэнькая "НН",мадэратарам дзякуй за вытрымку(каментатары мазгi выносяць),рэдакцыi за працу(журналiсты амаль дарма працуюць),разумеем што самы лепшы падарунак для вас гэта падпiска на папяровую газэцiну,але зараз грошай няма,так што выбачайце.
0
Франак Нырка / Адказаць
31.12.2012 / 19:49
Многа не піць! У кожнай хаце цэльны год чытаюць людзі свае нівы. І у кватэрах чытачоў таксама шмат, калі ўжо шчыра. Гаспадароў і гаспадынь... - бадай не знойдзеш ва ўсім свеце ў падобнай шчыльнасці, як мы ажыццяўляем свае мэты. Дык можа будзе і не горш, калі якую справу зробім паміж уласнасцю ўсіх вок і вокам нашым? Хопіць волі? Калі не хопіць, - Новы год дадасць яшчэ крыху свабоды!!! На НАШАЙ НІВЕ сто рублёў сякуць траскУ... І жоўць, панове!
Паказаць усе каментары/ 53 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру