Жыхар горада Арол сустракаў Новы год у аграсядзібе ў вёсцы Касцюковічы Мазырскага раёна.

42-гадовы расеец няўдала запусціў петарду і атрымаў тэрмічныя апёкі першай ступені твару і шыі , а таксама траўматычнае пашкоджанне вока.
Каля 5.00 1 студзеня ён быў шпіталізаваны ў Мазырскую раённую бальніцу.

Усяго, паводле МНС,

у навагоднюю ноч ад піратэхнічных вырабаў пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?