Скарга студэнткі Маі Абромчык, якая пацярпела ад неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў АМАПу 19 снежня 2010 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека. Нумар рэгістрацыі - № 2228/2012.

Беларускія суды не захацелі знайсці вінаватых у прычыненні дзяўчыне цяжкага пералому нагі, хаця іх прозвішчы стаялі пад пратаколам затрымання.
Рэабілітацыя складанага пералому доўжылася год, за гэты час Майя пранесла тры аперацыі.

У красавіку 2011 года пракурор Маскоўскага раёну Мінска паведаміў Маі Абромчык, што па яе скарзе пракуратура завяла крымінальную справу паводле артыкула 155 КК РБ (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці) на нявысветленую асобу. Аднак

міліцыя ў гэтай справе не фігуруе. Хаця ў судова-медычнай экспертызе, якая была зроблена па патрабаванні пракуратуры, адзначана, што траўмы, зафіксаваныя ў Маі, могуць быць нанесеныя прадметам, падобным да міліцэйскай дубінкі.
Тым не менш пракурор гэтага не ўзяў пад увагу.
Беларускія ўлады на працягу паўгода згодна з міжнароднымі дамоўленасцямі павінны даць адказ Камітэту па правах чалавека ААН па сутнасці справы Майі Абромчык.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?