У 2012 г. багатыя людзі планеты дадалі да свайго багацця $241 мільярд, па ацэнцы Bloomberg Billionaires Index. Да завяршэння таргоў 31 снежня 2012 сукупнае багацце ўдзельнікаў рэйтынгу цягнула на $1,9 трыльёна.

Мацней за ўсё за год пабагацеў 76-гадовы іспанец Амансіа Артэга, заснавальнік рытэйлера Inditex SA, аператар гандлёвай сеткі Zara.
Ён разбагацеў на $22,2 мільярда і цяпер, па ацэнцы Bloomberg, валодае $57,5 ​​мільярда. Артэга займае трэцяе месца ў рэйтынгу, пацясніўшы ўладальніка Berkshire Hathaway Уорэна Бафета на чацвёртае (у таго $47,9 мільярда).
Пазіцыю лідара захаваў 72-гадовы мексіканец Карлас Слім, які кантралюе сотавага аператара America Movil SAB. Яго маёмасць за 12 месяцаў павялічылася на $13,4 мільярда да $75,2 мільярда.
«Нумар два» - заснавальнік Microsoft 57-гадовы Біл Гейтс - валодае $62,7 мільярда.

Першую пяцёрку замыкае заснавальнік IKEA, 86-гадовы Інгвар Кампрад з $42,9 мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?