02.01.2013 / 15:52

Архіў «Нашай Нівы» 1990-х і 2000-х цяпер даступны праз каляндар 6

Вы цяпер можаце знаходзіць архіўныя выпускі «НН» праз каляндар, які месціцца ў правай калонцы нашага сайта. Карыстайцеся!

Што напрыклад, «Наша Ніва» пісала 15 гадоў таму, у студзені 1998 года?

Тады газета выходзіла два разы на месяц, і гэта быў фактычна часопіс на газетнай паперы. У першым нумары НН за 1998 год:

Беларуская дэклярацыя свабоды

Вацлаў Арэшка. Апэрацыя «Бясьпечны мір»

Генадзь Сагановiч. Жалуды гiсторыі

Мiкола Крывальцэвiч. Чалавек у капальнi

Славамiр Адамовiч. Блакiтная мара мужчыны

Усё гэта вечныя тэксты, якія захапляльна чытаюцца і сёння. Праз каляндар цяпер даступныя выпускі газеты ад 1997 года.

Дык шукайце і чытайце на здароўе.

0
cikava / Адказаць
02.01.2013 / 20:44
А якия пляны на нумары да 97-га году? Рэд. У нас ніякіх. Кожную капейку, якую маем, будзем скіроўваць на выраб новых матэрыялаў. Нумары ж пачатку 90-х аддалі на Камунікат.орг, там можна будзе прачытаць.
0
Janina / Адказаць
03.01.2013 / 00:33
dziakuj vialikaje!!
0
Уладзімер Русаковіч / Адказаць
03.01.2013 / 10:05
Дзякую за навагодні падарунак.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру