Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў рэкамендавала даць дазвол на продаж лекавага сродку Selincro.
Ён прызначаны для змяншэння спажывання алкаголю дарослымі пацыентамі з алкагольнай залежнасцю (мужчын, што спажываюць больш за 60 г спірту ў дзень, і жанчын, што спажываюць больш за 40 г спірту ў дзень).Selincro рэкамендавана спалучаць з псіхалагічнай і сацыяльнай падтрымкай. Ён блакуе дзеянне пэўных рэцэптараў у галаўным мозгу чалавека, залежнага ад алкаголю.