Сёньня, 17 ліпеня, у Горадні адбудзецца канцэрт вядомага сьпевака Аляксандра Памідорава. Канцэрт пройдзе ў рамках акцыі «Абаронім Горадню».

Памідораў заедзе ў горад над Нёманам па дарозе на «Басовішча», якое пачынаецца ў чацьвер. Нагадаем, што падчас кампаніі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні» адбыліся выступы Лявона Вольскага, Касі Камоцкай, Віктара Шалкевіча.

Канцэрт Памідорава пройдзе на вуліцы Будзёнага,48а. Пачатак а 19:00. Уваход вольны.

ЗП

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0