Паўднёвакарэйская кампанія LG выпусціла ў продаж тэлевізар з экранам у 140 см на аснове тэхналогіі OLED (арганічных святлодыёдаў). Такім чынам пачаўся новы віток у бітве за заваёву рынку тэлеэкранаў.

Экраны на святлодыёдах OLED больш эканамічныя, чым вадкакрышталёвыя і плазменныя дысплеі.

Новы тэлевізар фірмы LG будзе першапачаткова прадавацца ў Паўднёвай Карэі, перш чым выйсці на еўрапейскія рынкі.

У мінулым годзе электронныя гіганты LG і Samsung абвясцілі пра падрыхтоўку выпуску тэлевізараў новага пакалення з дыяганаллю экрана ў 55 цаляў (140 см),

аднак LG удалося апярэдзіць суперніка.

Абедзве кампаніі прадставілі прататыпы гэтых тэлевізараў на выставе спажывецкай электронікі ў Лас-Вэгасе ў студзені мінулага года, але толькі цяпер адной з іх удалося пачаць камерцыйную вытворчасць.

Гэты поспех LG выклікаў павышэнне курсу яе акцый на 5,4% у сераду

Барацьба за рынак

Першы тэлевізар новага пакалення з экранам 1920х1080 пікселяў будзе прадавацца па цане 10 тысяч 300 даляраў.
Эксперты мяркуюць, што такія тэлевізары наўрад ці стануць больш даступнымі да канца 2015 года. У іх масавай вытворчасці ёсць свае складанасці.

Аднак пры гэтым да 2014 года сусветныя лічбы продажаў тэлевізараў на OLED узрастуць, як чакаецца, да 1,7 млн.

Гэтая тэхналогія лічыцца наступным буйным крокам наперад у галіне стварэння тэлеэкранаў у параўнанні з вядомай тэхналогіяй на вадкакрышталёвых дысплеях, якая цяпер дамінуе на сусветных рынках.

Аптычныя ўласцівасці новых экранаў пераўзыходзяць па насычанасці колераў экраны ВКД, а выкарыстанне новых матэрыялаў адкрывае магчымасць стварэння гнуткіх дысплеяў.

Меншыя дысплеі OLED ужо знаходзяцца ў масавай вытворчасці. Кампанія Samsung выкарыстоўвае гэтую тэхналогію ў вытворчасці дысплеяў для сваіх тэлефонаў, а кампанія Sony прымяняе яе ў сваіх гульнявых прыстаўках.

З тэхналогіяй OLED супернічае новы стандарт Ultra HD або 4К для ВК-экранаў, які дазваляе атрымаць дазваленне ў 8 млн пікселяў, што ў чатыры разы перавышае пануючы стандарт 1080p.

Чакаецца, што ў гэтым годзе на шоу у Лас-Вегасе, якое адкрываецца на наступным тыдні, будуць прадстаўлены тэлевізары з дыяганаллю экрана ў 110 цаляў (279 см).

На думку шматлікіх экспертаў, тэхналогія OLED пераўзыходзіць новы стандарт па аптычных уласцівасцях і забяспечвае лепшую якасць малюнка для экранаў памеру 55 цаляў..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?