Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 4 студзеня, у Беларусі прагназуецца пахмурнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах моцныя ападкі. Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, па паўднёвым захадзе парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 — плюс 3°С, днём па паўднёвым захадзе да плюс 5°С.

У Мінску 4 студзеня пахмурна. Ноччу часам ападкі, днём кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1 — плюс 1°С,

максімальная днём 0 — плюс 2°С.

5 студзеня па краіне прагназуецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5–10 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 5°С, максімальная днём мінус 3 — плюс 2°С.

6 студзеня ў Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 3–8 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2–9°С, максімальная днём мінус 6 — плюс 1°С.

Маразы прыйдуць на ўсход і ў цэнтр краіны (Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель). Прычым на ўсходзе тэмпературы могуць апусціцца ніжэй за мінус 10.

А вось на захадзе краіны (Брэст, Гродна), як прагназуецца, застануцца тэмпературы каля нуля. Маразы ў Баранавічах і Лідзе будуць слабыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?