03.01.2013 / 13:04

У Расіі будуць ставіць пункты абагрэву для рыбакоў 1

Кіраўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі Уладзімір Пучкоў даў указанне ўсталёўваць пункты абагравання для аматараў зімовай рыбалкі і даводзіць да іх звесткі прагнозу надвор’я.

На селектарнай нарадзе Пучкоў папрасіў начальніка паўночна-заходняга рэгіянальнага цэнтра МНС Шамсутдзіна Дагірава арганізаваць падраздзяленні для дзяжурства ў месцах, дзе людзі масава выходзяць на лёд.

«Рыбакі павінны ведаць дакладны прагноз надвор’я і там, дзе добрая рыба, мы павінны даваць адпаведную інфармацыю», — заявіў Пучкоў.

0
бульбавец / Адказаць
03.01.2013 / 14:17
пункты абагравання для аматараў зімовай рыбалкі Работать они будут на чистом спирту.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру