Першыя станцыі трэцяй лініі мінскага метро запрацуюць у 2017 годзе. Пра гэта паведаміў дырэктар «Мінскметропраект» Валер Чаканаў.

Па яго словах, першы участак праектуецца як аўтаматызаваны метрапалітэн. Яго магчымасці дазволяць цягнікам пры неабходнасці рухацца без машыніста.
Усе сістэмы кіравання будуць сканцэнтраваны ў адзіным дыспетчарскім пункце інжынернага корпуса і ў дзяжурнай па станцыі. За кошт гэтага атрымаецца скараціць колькасць персаналу.
Апроч таго, у метро з’явяцца першыя травалатары — гэта стужкі накшталт эскалатараў, якія перасоўваюцца гарызантальна і паскараюць рух пешаходаў.

Травалатар з невялікім ухілам у метро Манрэаля.

Травалатар з невялікім ухілам у метро Манрэаля.

Найчасцей яны ўсталёўваюцца ў аэрапортах і буйных гандлёвых цэнтрах. Стаўшы на травалатар і едучы па ім, можна хутка перадольваць адлегласць.

Такія прылады мяркуецца ўстанавіць у тунэлях, што звяжуць станцыю метро «Плошча Незалежнасці» і станцыю «Вакзальная» з трэцяй лініі метро. Даўжыня тунэляў складзе больш за 100 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?