Следчы камітэт Расіі расследуе смерць двух малых дзяцей у Чыце, якіх, як мяркуецца, пакінулі на марозе бацькі.

Целы двух хлопчыкаў чатырох і пяці гадоў з прыкметамі абмаражэння былі знойдзеныя ў пабудовах прыватнага дома ў Чыце. Сёстры загінулых — дзяўчынкі 2009 і 2011 гадоў нараджэння — былі шпіталізаваныя з абмаражэннямі ног.

Па версіі следства, грамадзянскія муж і жонка, якія маюць чатырох малых дзяцей, самаму малодшаму з якіх ледзь споўніўся адзін год, пакінулі без нагляду дзяцей у доме і пайшлі піць».

Па факце заведзена крымінальныя справы аб забойстве і замаху на забойства. Па дадзеных Расгідраметэацэнтра, зараз надвор’е ў Чыце 19–34 градусы ніжэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?