Пенсіянеры ў Беларусі складаюць прыблізна 27% насельніцтва — звыш 2,5 мільёна чалавек.

На выплату пенсій штомесяц расходуецца прыкладна 4,7 трыльёна рублёў. Гэта $550 мільёнаў у эквіваленце.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

«Пенсіённая сістэма ў нас працуе стабільна, ускладзеныя на яе задачы выконвае. Пенсіі выплачваюцца своечасова і ў поўным аб’ёме», — падкрэсліў Кавалькоў.

Меры сацыяльнай палітыкі летась дазволілі павялічыць рэальны памер пенсій на 24%,
паведаміў намеснік міністра. Тэндэнцыя росту пенсіённых выплат апярэдзіла нават працэнт павелічэння заработнай платы, які летась дасягнуў 20%.

Кавалькоў нагадаў, што грамадзянам, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту, але працягваюць працаваць, налічваецца дадатковая пенсія, памер якой залежыць ад дадатковай выслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?