Удзельнік дзіцячага «Еўрабачання»-2004 ад Беларусі 20-гадовы Ягор Валчок быў збіты ў Мазыры падчас святкавання Новага года.

Па ягоных словах,

каля аднаго з забаўляльных цэнтраў пачалася бойка: адна кампанія маладзёнаў стала біцца з другой.
Пацярпелі сем чалавек. Дасталася і Ягору — ён атрымаў некалькі ўдараў і страціў прытомнасць.

У яго выбітыя два зубы, рассечанае вока і зламаны нос.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0