Больш за ўсё званкоў у перыяд з 21.00 31 снежня да 2.00 1 студзеня здзейснілі абаненты МТС — каля 7,2 млн. Абаненты velcom зрабілі ў навагоднюю ноч 5,4 млн. званкоў.

Найбольшая колькасць SMS у ноч на Новы год адправілі карыстальнікі сеткі velcom — каля 11,3 млн.
Абаненты МТС перадалі 9,2 млн. кароткіх паведамленняў.

Сотавы аператар life:) яшчэ не падвёў вынікі навагодняй ночы. Зыходзячы з кліенцкай базы кампаніі, абаненты аператара ў навагоднюю ноч, як мяркуецца, здзейснілі 1–1,5 млн. званкоў і адправілі больш за 2 млн. кароткіх паведамленняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?