03.01.2013 / 21:04

Балатэлі і Манчыні пабіліся на трэніроўцы — фотафакт 11

Паміж галоўным трэнерам «Манчэстэр Сіці» Раберта Манчыні і форвардам Марыа Балатэлі адбылася бойка падчас трэніроўкі «гараджан» на клубнай базе ў рамках падрыхтоўкі да суботняй сустрэчы трэцяга раўнда Кубка Англіі з «Уотфардам», паведамляе Manchester Evening News.

Адзначаецца, што прадухіліць інцыдэнт удалося з умяшаннем работнікаў клуба, а 22-гадовы італьянец праз 10 хвілін пасля канфлікту пакінуў размяшчэнне базы.

Нагадаем, раней Балатэлі быў аштрафаваны на 340 тысяч фунтаў з боку «Манчэстэр Сіці» за шматлікія дыскваліфікацыі, з-за якіх гулец прапусціў у мінулым сезоне 11 матчаў.

0
урарум / Адказаць
03.01.2013 / 21:43
ну якая гэта бойка, так, тузганне.
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
03.01.2013 / 21:52
А я думаў: мора крыві, жменя зубоў, скрыўленая сківіца, паламаны нос... А Балатэлі - класны футбаліст!
0
2 Анатоль Сiдарэвiч / Адказаць
03.01.2013 / 22:05
Это про Некляева писано?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру