Аўтапрабег салідарнасьці, прымеркаваны да дня народзінаў зьняволенага лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча,возьме старт у чацьвер 19 ліпеня а 11‑й гадзіне ад аўтобуснай станцыі «Дружная».

У аўтапрабегу, які пройдзе праз гарады, дзе адбываецца крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту, возьмуць удзел дзясяткі людзей, у тым ліку заснавальнік Маладога Фронту Павал Севярынец і кіраўніца камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» Іна Кулей.

Удзельнікі аўтапрабегу маюць намер праехаць праз Баранавічы, Нясьвіж, Салігорск, Магілеў і фінішаваць пад сьценамі папраўчай калёніі ў Шклове.

Кантактны тэлефон (+37529) 138‑57‑96.

***

Нагадаем, што 20 ліпеня Зьмітру Дашкевічу спаўняецца 26 гадоў.

Зьмітру можна павіншаваць, даслаўшы ліст ці паштоўку на адрас : 213004, Магілёўская вобласьць г.Шклоў, ВК‑17. Зьмітру Дашкевічу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0