Пра гэта сьведчаць вынікі афіцыйнага апытаньня месьцічаў, зладжанага на сайце адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні.

На момант, калі галасаваньне спынілі, супраць рэканструкцыі прагаласавала большасьць — 367 чалавек. Цягам усяго галасаваньня колькасьць такіх рэспандэнтаў трымалася на ўзроўні 90‑93%.

У выніку ўвечары пытаньне пра рэканструкцыю было замененае на «Ці любіце вы нашу Горадню?». На дадзены момант у любові да гораду прызналіся 60% чалавек, ня любяць Горадню 37%, ня вызначыліся 4% апытаных.

СП, паводле http://s13.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0