1 студзеня 2013 года міжнароднае радыё «Беларусь» пачало вяшчанне на кітайскай мове ў межах новай праграмы «Ваш сябар — Беларусь», пваедаміў галоўны дырэктар радыёстанцыі Навум Гальпяровіч.

Паводле яго слоў, штотыднёвая праграма «Ваш сябар — Беларусь» прысвечана адносінам Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай, у тым ліку сумесным праектам у эканоміцы і іншых сферах, а таксама кантактам грамадзян абедзвюх краін. «У творчую групу, якая рыхтуе праграму да эфіру, разам з беларускімі журналістамі ўваходзяць і кітайскія калегі, якія працуюць у нашай краіне», — сказаў Гальпяровіч.

Структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі — міжнароднае радыё «Беларусь» — пачало вяшчанне ў 1962 годзе. Першапачаткова перадачы вяліся выключна на беларускай мове. З 1985 года стартавала вяшчанне на нямецкай мове, з 1998 года — на расійскайі англійскай, з 2006-га — на польскай, з 2010 года — на французскай і іспанскай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?