19-гадовы маладзечанец за рулём «Фольксвагена-Пасат» з боку Мінска ехаў на Маладзечна.

У Радашкавічах ён наехаў на 60-гадовую жанчыну. Тая ішла па абазначаным асветленым нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Жыхарка Радашкавічаў ад атрыманых пашкоджанняў загінула на месцы здарэння.

Кіроўца быў цвярозы, паведаміў Сяргей Барташ, інспектар дзяржаўтаінспекцыі Маладзечанскага райаддзела міліцыі. На сумцы жанчыны быў флікер.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле 317 «Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі аўтадарожных транспартных сродкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?