Паводле апошніх абмеркаванняў дэвальвацыя можа адбыцца ўжо 8 студзеня. Аднак прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка назваў гэта чыстай правакацый і трызненнем.

Ці ёсць падставы казаць, што па Беларусі «блукае прывід дэвальвацыі»? Пра гэта мы запыталіся дырэктара Беларускага эканамічнага даследчыцка-адукацыйнага цэнтру (BEROC) Паўла Данэйку.

«Ёсць, падставы. Сёлета Беларусі трэба выплаціць частку крэдытаў. Застаецца адмоўным гандлёвае сальда краіны. Таму ўсё будзе напружана ў гэтым сэнсе. Думаю, што дэвальвацыя будзе плаўнай, а не рэзкай».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?