У «Прыёрбанку» адбыўся збой у працы плацежна-даведачных тэрміналаў (ПДТ).

Як паведамляе сайт фінансавай установы, вядзецца актыўная работа па аднаўленні паслугі.

Планавалася аднавіць працу ПДТ да 16.30. Аднак гэтага не адбылося.
У інфармацыйным цэнтры банка БелаПАН паведамілі, што пакуль работы па аднаўленні працы ПДТ працягваюцца. Аб аднаўленні працы сэрвісу будзе паведамлена на сайце. Банк выказаў прабачэнні за часовыя нязручнасці.

У працы банкаматаў і POS-тэрміналаў збояў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?