У адказе, які падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў, гаворыцца: «на тэрыторыі парку пачынаюцца работы для падрыхтоўкі пляцоўкі да сьвяточных мерапрыемстваў, якія прысьвечаныя 940‑м угодкам Менску».
Фэсты, якія хацелі правесьці браты Скрабцы, паводле іх заяўкі, патрэбныя, «каб прыцягнуць увагу грамадзтва да дрэнных умоваў, у якіх у Беларусі ўтрымліваюцца палітвязьні».
Менавіта гэта і стала прычынай адмовы, лічыць Сяргей Скрабец. Ён сказаў Радыё Свабода: «Калі б менскія ўлады не хацелі нам перашкаджаць, яны прапанавалі б пляцоўку для канцэртаў у іншым месцы. Хіба ж у сталіцы ўсяго адзін парк?!»