«Перад самым Новым годам Рыгор быў у касцёле, і ўжо збіраўся дамоў ехаць, — распавядае Валянціна Барадуліна, жонка паэта. — Яму выклікалі машыну, ён ужо хацеў сядаць, паслізнуўся — і паваліўся на левы бок… І раздрабіў сабе левае плячо… Гэта было ўвечары. Калі яго прывезлі дамоў, я не зразумела адразу, што гэта — думала, удар проста. А раніцай як агледзелі, што там фіялетавыя плямы… Цяпер яны расплыліся па ўсім целе — увесь жывот, і нават на спіне, такая моцная гематома. Выклікалі хуткую, яго завезлі ў 6-ю клініку, аддзяленне траўматалогіі. Там зрабілі рэнтген — высветлілася, што ў яго зламанае плячо…»

Прагнозы лекараў — яшчэ дзён 5–6 паэту давядзецца пабыць у шпіталі, а потым адправяць далечвацца дадому.

А пакуль што Рыгора Барадуліна наведваюць сябры. Бо звычайна дзядзька Рыгор па злой традыцыі трапляе ў лякарню на ўласны Дзень нараджэння. А тут на шпітальным ложку ён сустрэў Новы год.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?