Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, пры падрыхтоўцы да працы адбылося перакульванне аўтакрана КС-5513-1К3 на шасі «КАМАЗ», грузападымальнасцю 25 тон, 2010 года выпуску, што належыць аднаму з ТАА. Кран упаў пры праверцы спраўнасці высоўнага механізму стралы.

У выніку аварыі пашкоджана перасоўная кампрэсарная станцыя, аўтакран атрымаў нязначныя механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма. Прычынай падзення аўтакрана магло паслужыць парушэнне правілаў яго ўстаноўкі (мяккі грунт).

Нагадаем, у Гомелі ў снежні вадзіцель цягача, перавозячы вежавы кран, пры руханні заднім ходам не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру і кран упаў на прыватны надворак па вуліцы Кніжнай. Кран паваліў вароты і некалькі бетонных фрагментаў агароджы ў прыватным доме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?