Як сказаў БелаПАН галоўны рэдактар Аляксандр Балдоўскі, мэтай выдання, якое благаславіў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, з’яўляецца як мага большае ўвацаркаўленне жыхароў горада і раёна, стварэнне пляцоўкі для зносін мясцовых святароў. Апрача таго, на старонках газеты плануецца публікацыя гістарычных матэрыялаў, якія, паводле задумы рэдкалегіі, павінны быць цікавыя таксама гісторыкам, выкладчыкам, музейным работнікам.

Паводле сцвярджэння Балдоўскага, у рэдакалегію, якая стала ініцыятарам выдання, уваходзяць настаяцелі ўсіх трох праваслаўных храмаў Крычава — Свята-Пакроўскага, Свята-Васкрасенскага і Свята-Мікалаеўскага.

Першы нумар газеты выйшаў у поўным колеры накладам 260 асобнікаў, аб’ёмам адзін друкаваны аркуш. Прадугледжваецца, што «Кричев православный» будзе выходзіць адзін раз у два месяцы. Пры гэтым Балдоўскі не выключае далейшага павелічэння як аб’ёму газеты, гэтак і яе накладу.

Газета, выдадзеная на ахвяраванні прыхаджан, распаўсюджваецца ў храмах Крычава. Ці будзе яна платная, вырашаць настаяцелі, зазначыў галоўны рэдактар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?