У суботу ў Мінску быў 1 градус цяпла, на вуліцах цурчэла. А ўжо гэтай ноччу тэмпература апусціцца да мінус 5, а ўвечары нядзелі — да мінус 8.

Аналагічнае падзенне тэмператур адзначаецца ва ўсёй краіне.

У панядзелак, на праваслаўнае Раство, маразы ўзмацняцца.

Мокрыя дарогі ўмомант, проста на вачах пакрываюцца галалёдам. Асаблівую пагрозу сёння ўяўляюць сабой масты, спускі на паўночных схілаў узгоркаў, кавалкі дарог на галі.

Дарожныя ўмовы вымагаюць выключнай пільнасці. На слізкай дарозе нельга рэзка газаваць і тармазіць. Нельга пераключацца на нейтралку.

Трэба памятаць, што плямы галалёду сустракаюцца нават на сухіх дарогах. Пагроза павялічваецца, калі ў вас старыя, сцёртыя ці летнія апоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?