Попыт на даляры ЗША значна апярэджвае прапанову — 180,9 млн. супраць 127,6 млн.

Зафіксаваны ў пачатку ліпеня рост попыту на даляры апынуўся максымальным ад пачатку году, паведамлае газэта «Белорусы и рынок». Ня гледзячы на значнае адставаньне прапановы ад попыту, Нацбанк не сьпяшаецца зьмяняць цэны куплі і продажу даляраў ЗША ў банках і абменных пунктах.

Тым часам міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэньні вырасьлі цягам чэрвеня на 717,9 млн даляраў ЗША і дасгнулі 2,942 млрд. Адбылася гэта дзякуючы пералічэньню 625 млн даляраў прыбытку ад продажу пакета акцыяў «Белтрансгазу» у памеры 12,5%.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0