Дакумент набыў законную моц 11 ліпеня. Тэрмін яго рэалізацыі — шэсць месяцаў з дня афіцыйнага публікавання.

Апошнія дадзеныя аб хадзе амністыі МУС апублікавала ў сярэдзіне снежня 2012 года. Было разгледжана пытанне аб выкарыстанні амністыі ў дачыненні да 14807 асуджаных (усяго на той момант падпадала пад амністыю 15126 чалавек), якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі. Начальнікамі папраўчых установаў закрытага тыпу вынесеныя рашэнні аб вызваленні ад далейшага адбыцця пакарання 2877 чалавек. Прынята рашэньне аб скарачэнні тэрміну пакарання на год у дачыненні да 5714 асуджаных. Адмоўлена ў амністыі 6216 зняволеным.

На момант прыняцця закону з папраўчых установаў закрытага тыпу меркавалася вызваліць прыкладна 2180 зняволеных, з папраўчых установаў адкрытага тыпу — каля 700.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?