Две жанчыны. Іхнае жыццё наўпрост вызначыла палітычная сітуацыя ў краіне. Адну, вясковую настаўніцу Наталлю Ільініч, за грамадзянскую пазіцыю звольнілі з працы, цяпер кабета выжавае, прадаючы малако ад сваёй каровы ды яблыкі. Другая Наталля Пінчук, рэпрэсіі спазнала праз мужа, заснавальніка і кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Вольга Швед, рэжысёрка: «Гісторыя найноўшай Беларусі — гэта гісторыя рэпрэсіяў. Кожная лёсавызначальныя падзея — выбары, павелічэнне коштаў, змена заканадаўства — сканчаецца рэпрэсіямі. Арганізацыя ж дапамогі рэпрэсаваным — у наўпроставай канфрантацыі з рэпрэсіўнымі органамі. Такім чынам, Алесь Бяляцкі стаўся у пэўным сэнсе асабістым ворагам Аляксандра Лукашэнкі. Бо ўсведамляючы, што ў выпадку праблемаў табе ёсць каму дапамагчы, перастаеш баяцца сказаць, што думаеш, ці пайсці на акцыю пратэсту».
Арганізацыя дапамогі рэпрэсаваным «Вясна’96» узнікла ў
«Калі мы чытаем, што „Вясна“ дапамагае рэпрэсаваным, за гэтым не стаіць ніякіх эмоцыяў. З такіх радкоў цяжка зразумець: што перажывае чалавек, калі яго звальняюць з працы, якая ёсць ягоным пакліканнем, што азначае застацца без сродкаў да існавання толькі праз тое, што ты думаеш, як не дазваляецца? У якую асабістую трагедыю ператвараецца кампанія цкавання ў невялікай вёсцы? А як можна ўвесь час жыць з думкаю, што
Прэм’ера дакументальнага фільму «Вясна» — 6 студзеня, а 18:15.