Сёння ў часе16-гадзінных перамоваў паміж НХЛ і Асацыяцыяй гульцоў бакі заключылі папярэдняе пагадненне аб новай калектыўнай дамове. Тэрмін дамовы складзе 10 гадоў, па жаданні бакоў тэрмін яе дзеянне можа быць спынена пасля 8 сезонаў.

З сезона-2013/14 верхняя мяжа заробкаў складзе 64,3 мільёна даляраў (у гэтым сезон — 70,2 млн).

Працягласць максімальнага тэрміну кантрактаў гульцоў — 7 гадоў у новым клубе, 8 гадоў — калі перападпісаць пагадненне са сваёй камандай. Розніца ў зарплаце ад сезона да сезона не павінна перавышаць 35%.

Чакаецца, што ў рэгулярным чэмпіянаце клубы правядуць альбо 48, альбо 50 матчаў — у залежнасці ад таго, калі стартуе сезон.
Старт — не раней за 15 студзеня 2013 года
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?