06.01.2013 / 16:34

У Мінскай вобласці згарэла на Каляды драўляная царква + фота, відэа 16

Сёння ноччу ў в. Хатляны (Уздзенскі раён, Мінская вобласць) згарэла Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы 1898 года пабудовы, паведаміла прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Клябан.
Пра пажар, а палове чацвёртай раніцы паведаміла мясцовая жыхарка, якая ўбачыла полымя.

Першае падраздзяленне ратавальнікаў-пажарных прыбыло да месца выкліку ўжо праз 3 хвіліны. «Позняе выяўленне і хуткі распаўсюд агню па дрэве спрыялі развіццю пажару. Хоць першае падраздзяленне МНС прыбыла да месца выкліку праз 3 хвіліны, дах царквы ўжо абрынуўся. На поўную ліквідацыю пажару спатрэбілася больш 3-х гадзін», — распавяла Анастасія Клябан.

Па словах відавочцаў, царква загарэлася як порах. Абгарэлі нават хвоі, што стаялі побач.
На ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 14 адзінак тэхнікі і амаль 30 чалавек.
Прадстаўнік МНС просіць людзей быць асцярожнымі і ўмець дзейнічаць пры пажары.
«Калі вы не справіліся з загараннем самі за 2–3 хвіліны, то далейшая страта часу прывядзе да яго развіцця. У такім выпадку выклікайце ратавальнікаў па тэлефоне 101», — адзначыла Клябан.

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Хатляны — помнік драўлянага дойлідства.

0
Немаскавіт / Адказаць
06.01.2013 / 17:05
Царква - драўляная мураўёўка паводле тыповага расейскага праекту. Згарэла, ну і Бог зь ёй.
0
Немозговит / Адказаць
06.01.2013 / 17:25
Видно батюшка грешен
0
user / Адказаць
06.01.2013 / 17:25
Дурань ты "Немаскавіт", дурнем і памрэш... Царкву шкада, спадзяюся яе адновяць.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру