Кіраўнік Махмуд Абас падпісаў указ, у якім распарадзіўся ўнесці адпаведныя змены ў афіцыйную сімволіку, уключаючы герб і пячатку, паведаміла дзяржаўнае агенцтва ВАФА.

У дэкрэце гаворыцца, што гэты крок закліканы дапамагчы палесцінскай дзяржаве «ўстаць на ногі і стварыць свае дзяржаўныя інстытуты… а таксама ўмацаваць суверэнітэт».

На мінулым тыдні Абас загадаў Міністэрству замежных спраў і пасольствам пачаць выкарыстоўваць назву «Дзяржава Палесціна» ў афіцыйнай перапісцы,
паведамляе агенцтва Франс-прэс.

У канцы лістапада 2012 г. Палесціна павысіла свой статус у ААН — ад пастаяннага назіральніка да дзяржавы-назіральніка, які не з’яўляецца сябрам ААН. За гэта павышэнне статусу прагаласавалі 138 краін, дзевяць — супраць, 41 дзяржава устрымалася.

Павышэнне статусу дазволіла палесцінцам удзельнічаць у спрэчках на Генеральнай Асамблеі ААН, а таксама павысіла верагоднасць удзелу ў розных агенцтвах ААН і Міжнародным крымінальным судзе, хоць гэты працэс не з’яўляецца аўтаматычным.

У 2011 годзе кіраўнік Палесцінскай адміністрацыі Махмуд Абас падаў заяўку на ўступленне ў ААН на правах паўнапраўнага членства.

Гэтая заяўка была адхіленая, не атрымаўшы падтрымкі Рады Бяспекі ААН.

Палесцінцы спрабуюць дамагчыся прызнання краіны ў межах, якія існавалі да 1967 года, куды ўваходзіў Заходні бераг ракі Іярдан, у тым ліку ўсходняя частка Ерусаліма і Сектар Газа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?