Афіцыйны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі са святам.

У звароце гаворыцца:

Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас са светлым святам Раства Хрыстовага.

На працягу больш як двух тысячагоддзяў мільёны людзей з радасцю і надзеяй звяртаюцца ў думках да гэтай падзеі, якая стала пераломным момантам у духоўным жыцці чалавецтва. Евангельскія ідэалы служаць для нас непарушным маральным законам, які пабуджае здзяйсняць велікадушныя ўчынкі і змяняць навакольны свет.

Раство невыпадкова з’яўляецца адным з самых любімых свят на беларускай зямлі.

Паколькі Праваслаўная царква заўсёды была разам з народам, адыграла важную ролю ў станаўленні дзяржаўнасці і фарміраванні характару беларусаў.
І сёння яна з’яўляецца нашым надзейным памочнікам у сацыяльным служэнні, справах міласэрнасці і асветы.

Няхай жа гэтыя цудоўныя зімовыя дні прынясуць у вашы дамы і сем’і згоду і ўзаемаразуменне, дабрабыт і дастатак, словы любові і дзіцячы смех. Няхай ззянне калядных зорак увесь год натхняе вас на добрыя справы і стваральную працу ў імя роднай Беларусі.

Здароўя, радасці, поспехаў і шчасця вам, дарагія сябры».

З Раством! Аляксандр Лукашэнка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?