Нацыянальны аэрапорт Мінск у 2012 г. абслужыў 1 821 543 пасажыры, што на 27,4% больш, чым у 2011-м, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта. У снежні мінулага года пасажырапаток праз галоўныя паветраныя вароты краіны склаў 124 745 чалавек.

У апошнія гады адзначаецца ўстойлівая тэндэнцыя тэмпаў росту аб’ёмаў як пасажырскіх, так і грузавых авіяперавозак.

«Выгаднае месцазнаходжанне Нацыянальнага аэрапорта Мінск на скрыжаванні міжнародных трас робіць яго зручным для транзітных рэйсаў. За 2012 колькасць трансферных і транзітных пасажыраў вырасла на 33,6% і дасягнула 49.573 чалавек», — паведамілі ў прэс-службе.

Мільённага пасажыра аэрапорт у мінулым годзе прыняў у пачатку жніўня, што значна раней, чым у папярэднія гады, паведамляе БелТА.

Для параўнання: аэрапорт Рыгі ў 2012 г. перавёp 4,676 млн пасажыраў, аэрапорт Вільні ў 2011 г. — 1,7 млн, аэрапорт Варшавы (Фрэдэрыка Шапэна) у 2011 г. — 9,3 млн пасажыраў, за першае паўгоддзе 2012 г. — 4,76 млн пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?