07.01.2013 / 13:24

Колькасць пенсіянераў у Беларусі перавысіла 2,5 мільёна 3

У пенсійную сістэму Беларусі ў 2012 годзе ўліліся больш 133,8 тыс. чалавек, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова.

Для параўнання: у 2011 годзе пенсія была прызначана 134,2 тыс. чалавек, у 2010-м — 131,5 тыс.

«У краіне адзначаецца рост колькасці пенсіянераў — упершыню за многія гады колькасць атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацабароне перавысіла 2,5-мільённы рубеж і склала на 1 студзеня 2013 года 2 млн. 512,2 тыс. чалавек, — адзначыла прадстаўнік міністэрства.

— Ва ўмовах скарачэння колькасці насельніцтва краіны павышаецца і ўдзельная вага пенсіянераў — гэты паказчык ужо набліжаецца да 27%».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Вести из Гондураса / Адказаць
07.01.2013 / 13:56
"У пенсійную сістэму Беларусі ў 2012 годзе ўліліся больш 133,8 тыс. чалавек..." Ну як уліліся, так і выльюцца! У сасута няма грошай карміць такую армію!
0
Варган / Адказаць
07.01.2013 / 15:24
Большасьць жыве з уласна назапашаных сродкаў і на пасіўны даход, вандруе па сьвеце, стабільна падае прыклад у каштоўнасьцях. Мы імі ганарымся!
0
Сямён / Адказаць
08.01.2013 / 03:12
І колькі з гэтых пенсіняераў "гэбушонкаў", што ў саракет ужо пенсію атрымліваюць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру