17 ліпеня адбыўся першы матч першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ прайграў на Кіпры клюбу «Апаэль» (Нікасія) зь лікам 0:2. На 42-й хвіліне гол забіў Хрысіс Міхаіл, на 60-й Ніклас Махлас.

Гульня ў адказ пройдзе праз тыдзень, 24 ліпеня ў Барысаве.

У чацьвер старт у першым кваліфікацыйным раундзе Кубку УЭФА возьмуць менскія і берасьцейскія дынамаўцы. Менчукі згуляюць са шматразовым чэмпіёнам Латвіі «Сконта», берасьцейцы – з «Мэталюргам» (Ліепая). Абедзьве гульні – у Латвіі. Матчы ў адказ 2 жніўня,

А ў нядзелю разьвітаўся з эўракубкамі салігорскі «Шахцёр», які па выніках двух матчаў прайграў у другім раўндзе Кубку Інтэртота адэскаму «Чарнаморцу» – 2:4, 0:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0