На 0,46% (з 8.629,5 да 8.669 рублёў) узрос сярэдні курс наяўнага даляра за першы тыдзень студзеня.

Згодна з вынікам маніторынгу каціровак, што выстаўляюцца беларускімі банкамі, сярэдні курс куплі павялічыўся з 8.574 да 8.615 рублёў, продажу — з 8.685 да 8.723 рублёў. Пры гэтым максімальны курс куплі амерыканскай валюты ўзняўся з 8.620 да 8.650 рублёў, продажу — з 8.730 да 8.770 рублёў. Мінімальная цана продажу ўзрасла з 8.640 да 8.690 рублёў.

Біржавы курс даляра за гэты перыяд павялічыўся на 0,70% (з 8.570 да 8.630 рублёў).

У беларускі бюджэт на 2013 год закладзены сярэднегадавы курс 8.950 рублёў за даляр. Шэраг экспертаў, у прыватнасці былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч, мяркуе, што да канца года амерыканская валюта «выйдзе за межы курсу 10 тыс.».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?