Суд у Кувейце прысудзіў апазіцыйнага актывіста да двух гадоў турмы за абразу эміра краіны ў Twitter.

Напярэдадні аналагічны прысуд быў вынесены ў дачыненні да іншага апазіцыянера. Яшчэ некалькі актывістаў знаходзяцца ў чаканні суда па аналагічных авінавачваннях у апазіцыйнай дзейнасці напярэдадні парламенцкіх выбараў.

Яшчэ адзін актывіст быў апраўданы судом па справе абразы кіраўніка дзяржавы.

У чэрвені мінулага года суд у Кувейце прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі мужчыну, прызнаўшы яго вінаватым у абразе у Twitter прарока Мухамеда, лідараў Саудаўскай Аравіі і Бахрэйна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?