У выніку крушэньня самалёта ў аэрапорце Сан‑Паўлу загінулі каля 200 чалавек.

Губэрнатар штату Сан‑Паўлу заявіў, што знайсьці каго‑небудзь са 170 пасажыраў і шасьці членаў экіпажу жывымі, шанцаў практычна няма. Прадстаўнік пажарнай службы паведаміў, што апроч пасажыраў, загінулі шмат людзей на зямлі, бо самалёт урэзаўся ў грузавы ангар.

Прэзыдэнт Бразыліі Люіш Інасіу Лула да Сілва абвесьціў у краіне трохдзённую жалобу.

Самалёт Airbus A320 авіякампаніі TAM, мяркуецца, ня здолеў затармазіць на пасадачнай паласе з‑за моцнага дажджу, што ішоў не спыняючыся дзьве гадзіны перад прылётам.

Самалёт кіраваўся з гораду Порту‑Алегры на поўдні краіны. У 18:50 паводле мясцовага часу (00:50 паводле менскага) ляйнэр зьдзейсьніў пасадку на асноўнай паласе аэрапорту, але ня здолеў затармазіць. Літаральна прасьлізнуўшы праз ажыўленую дарогу ў жылым квартале, самалёт урэзаўся ў ангар, дзе захоўваецца невялікі запас авіяпаліва.

Летась іншы пасажырскі ляйнэр сутыкнуўся зь невялікім прыватным самалётам над Амазонкай. На той час гэта была найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі Бразыліі. Тады загінулі 154 чалавекі.

Прэзыдэнт Беларусі накіраваў бразыльскаму калегу спачуваньні з прычыны трагедыі.

BBC

Фота з сайту gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0