Астраномы знайшлі сведчанні таго, што ў нашай Галактыцы ёсць каля 17 млрд планет, падобных на Зямлю. На большасці з іх, па словах навукоўцаў, з-за занадта высокай тэмпературы і адсутнасці вады не можа быць жыцця.

На пасяджэнні Амерыканскага астранамічнага таварыства аўтары даследавання распавялі, што касмічны тэлескоп НАСА "Кеплер" абследаваў частку зорак Млечнага шляху, па памеры прыблізна роўных Сонцу.

Аказалася, што на арбіце кожнага шостага з вывучаных нябесных цел ёсць планеты, па памеры роўныя Зямлі.

Гэтыя высновы навукоўцы распаўсюдзілі на ўсю Галактыку: такім чынам з'явілася здагадка аб 17 млрд планетах, падобных на Зямлю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?