Сяргей Кузін.

Сяргей Кузін.

Літвінковіча ў Мінску сустракалі з караваем і кветкамі.

Літвінковіча ў Мінску сустракалі з караваем і кветкамі.

Яўген Літвінковіч заняў другое месца ва ўкраінскім тэлешоу «Х-Фактар». Зрэшты, яго фанаты на форумах дагэтуль пішуць, што жодзінскага спевака засудзілі. Незвычайны вакал Яўгена стаў адкрыццём для ўкраінскай поп-музыкі.

«Цяпер уся беларуская дыяспара ва Украіне гаворыць пра яго, —
расказвае стваральнік „Альфа-радыё“ Сяргей Кузін, які цяпер жыве ў Кіеве і займаецца мясцовымі ФМ-станцыямі. —
Чаму менавіта Літвінковіч? Мне падаецца, сённяшняй эстрадзе бракуе шчырасці, якой вельмі шмат у творчасці Яўгена.
Звярніце ўвагу, ва Украіне такіх шоу, як „Х-Фактар“, каля дзясятка — на кожным канале ёсць сваё. А пра Літвінковіча гавораць усе».

Кузін мяркуе, што Літвінковіч проста не ўпісаўся ў беларускі фармат: «Па ім бачна, што ён — асоба, што ў яго ёсць нейкая ментальная альтэрнатыва ў творчасці. — кажа Кузін. —

Для застарэлай беларускай эстрады ён проста не падпадае пад патрэбны фармат.
Маё суб’ектыўнае меркаванне, што Літвінковіч не падыходзіць пад фармат запытаў народных мас». Варта адзначыць, праўда, што «народныя запыты» і густы фармуюцца тэле- і радыёканаламі.

Цікава, што калісьці Яўген Літвінковіч не прайшоў адбору на тэлешоу «Акадэмія талентаў» на АНТ. Як так сталася, што беларускі шоу-бізнэс не заўважыў спевака з вялікім патэнцыялам?

«У Беларусі чамусьці не разумеюць, што ў слове „шоу-бізнэс“ ёсць слова „бізнэс“, — кажа Кузін. —

Параўноўваць сітуацыю ва Украіне і ў Беларусі — гэта як параўнаць блакітнае і вертыкальнае
. У Беларусі шмат таленавітых выканаўцаў — Вольскі, Yellow Brick Road, „Срэбнае вяселле“. Гэтыя людзі маюць поспех ва Украіне, але калі я параўноўваю іх ганарары з ганарарамі расійскіх і украінскіх музыкаў — паміж імі прорва.
У Беларусі шоу-бізнэсам займаецца дзяржава, тут створаны цэлы набор квотаў і абмежаванняў вышынёй з Гімалаі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?