Убачыўшы прадукты Adobe у вольным доступе з серыйнымі нумарамі, мільёны людзей паверылі ў дух Калядаў і здольнасць транснацыянальных карпарацыяў быць добрымі.

Убачыўшы прадукты Adobe у вольным доступе з серыйнымі нумарамі, мільёны людзей паверылі ў дух Калядаў і здольнасць транснацыянальных карпарацыяў быць добрымі.

Калі на сайце буйнога вытворцы праграмнага забеспячэння для працы з графікай Adobe у вольным доступе з’явіўся шэраг прадуктаў з указанымі серыйнымі нумарамі, гэта прынялі не менш як за цуд на Каляды.

СМІ і буйныя інтэрнэт-форумы радасна падхапілі навіну пра тое, што цяпер можна легальна карыстацца бясплатнымі Photoshop CS2, Illustrator CS2, Premiere Pro 2.0 ці нават адразу ўсім пакункам Creative Suit CS.

Нажаль, радасць была кароткай. Пасля шматлікіх скаргаў на форумах кампаніі пра немагчымасць нармальна ўсталяваць загружаны софт, прадстаўнік Adobe Доў Айзэк растлумачыў, што кампанію «зразумелі няправільна».

Выкладзеныя для загрузкі прадукты зусім не бясплатныя — яны прызначаны для тых, хто карыстаецца праграмамі Adobe серыі CS2 і мае дзейную ліцэнзію.
З’яўленне праграм і серыйных нумароў у інтэрнэце звязана з тым, што кампанія ліквідавала серверы актывацыі прадуктаў CS2, якія былі выдадзены дастаткова даўно і імі карысталася невялікая колькасць людзей. Таму, каб ліцэнзійны прадукт Adobe CS2 працягваў працаваць, трэба загрузіць файлы з сервера кампаніі і выканаць інструкцыю па ўсталяванні.
Гэтая заява разбіла надзеі мільёнаў аматараў «халявы»,
але і паставіла ўсё на свае месцы: бясплатнага «фаташопа» не бывае ды і наўрад ці ён з’явіцца ў хуткім часе. Напэўна, карыстальнікам трэба было больш скептычна паставіцца да фаташопу ў вольным доступе:
нягледзячы на тое, што Adobe Creative Suit CS2 з’явіўся ў 2005 годзе, прадукты гэтай лінейкі і зараз могуць задаволіць абсалютную большасць патрэбаў у апрацоўцы графікі.
Таму навошта было б купляць дарагі CS6 (а цана толькі на адзін с самых папулярных у свеце графічных рэдактараў Photoshop пачынаецца ад 699 даляраў ЗША), калі можна абсалютна «за так» скачаць Photoshop CS2?..
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?