Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару ў царкве Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Хатляны Уздзенскага раёна Мінскай вобласці — ад «чалавечага фактара да тэхнічных прычын».Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Беларусі Уладзімір Рафальскі на
Не выключаецца і версія падпалу, дадаў ён. Разбор па факце пажару праводзіць МНС сумесна са Следчым камітэтам.
Як паведамлялася раней, Пакроўская царква ў Хатлянах згарэла 6 студзеня, напярэдадні Раства.Пра пажар у 3.30 паведаміла па тэлефоне мясцовая жыхарка, якая ўбачыла з акна свайго дома полымя. На ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 14 адзінак тэхнікі і каля 30 чалавек асабовага складу Уздзенскага гарнізона МНС. Першае падраздзяленне