09.01.2013 / 13:50

Мінгандлю лічыць рэкламу пітной вады «Бульбаш» законнай 17

Такі адказ атрымаў шматдзетны бацька, які выступіў супраць падобнай рэкламы.

Ваду «Сваяк» рэкламуе Алесь Мухін са «Што? Дзе? Калі?».

У лістападзе мінулага года мінскі рэаніматолаг, бацька чацвярых дзяцей Зміцер Салошкін звярнуўся ў Міністэрства гандлю з просьбай разабрацца з рэкламай вады «Бульбаш» (глядзі «НН» №43 за 21 лістапада 2012).

«Увесь час бачу рэкламу пітной вады “Бульбаш”, — расказаў ён карэспандэнту «НН». — Я задумаўся: чаму я нідзе не сустракаю яе ў крамах — ні ў “Суседзях”, ні ў “Прэстане”, ні ў “Еўраопце”? Тое самае з “Крышталём. Больш за тое, на сайце вытворцы, завода вінаградных вінаў «Дыяніс», няма нават інфармацыі пра такую ваду».

«Бульбаш», «Крышталь», «Сваяк» робяць грошы на гарэлцы. Але гарэлку рэкламаваць забаронена. Ідзе масавая рэклама аднайменных водаў.

Доктар Салошкін лічыць гэта нядобрасумленным. Фактычна, на яго думку, гэта схаваная рэклама асноўнай прадукцыі — гарэлкі. Яго абурыла: брэнды застаюцца ў галовах дзяцей.

Цікава, што амаль адначасова з Салошкіиным супраць рэкламы пітной вады выступіла міліцыя. Яна таксама палічыла гэта прыхаванай прапагандай алкагольнай прадукцыі і прапанавала строга забараніць падобную практыку.

У снежні 2012 года Зміцер Салошкін атрымаў адказ з Мінгандлю за подпісам намесніцы міністра Ірыны Наркевіч.

У лісце гаворыцца, што падставай для прызнання рэкламы пітной вады «Бульбаш» неадпаведнай закону няма.

«Згодна абзацу 3 пункта 1 артыкула 26 Закона нядобрасумленнай з’яўляецца рэклама, якая ўтрымлівае ілжывыя ды іншыя няпэўныя звесткі пра тавар, від дзейнасці рэкламадаўцы, распаўсюд якіх можа прывесці да парушэння або парушае правы і інтарэсы арганізацыі або грамадзяніна, якія ахоўваюцца законам, у тым ліку і ў адносінах наяўнасці тавару на рынку», — тлумачыць у адказе намесніца міністра гандлю.

Яна дадае, што інфармацыя пра пітную ваду «Бульбаш» на сайце bulbash.com была размешчана ў раздзеле «Навіны».

Акрамя таго, згодна атрыманай ад СТАА «Завод вінаградных вінаў «Дыяніс» інфармацыі пітная вада «Бульбаш» цягам 9 месяцаў 2012 года пастаўлялася ў 429 гандлёвых аб’ктаў краіны.

Зміцер Салошкін спыняцца не збіраецца.

Наступны крок — зварот да дэпутатаў парламента з просьбай ініцыяваць змены ў адпаведны закон, каб забараніць вытворцам гарэлкі выпускаць ваду пад тымі самымі назвамі.

Сямён Печанко

0
Міколка Паравоз / Адказаць
09.01.2013 / 13:54
Асаблівы нюанс вада Пітная СІЛЬНАГАЗІРАВАНАЯ намекае на асноўны прадукт рэкламы.
0
а якия зануды / Адказаць
09.01.2013 / 14:16
беларусы, ну чаго вы такия занудливыя стали, га? Прикольная реклама - сильногазированная. Подружитесь вы с юмором, такие уже правильные, тошно жить от сплошного нытья. Из мухи кита напампавали. Вам бы только доносы везде и на всех строчить, хвароба национальная.
0
?! / Адказаць
09.01.2013 / 14:28
а якия зануды напiсаў(ла) 9 студзеня 2013 у 14:16 А ты кацапка сільнаюмарная?!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру