Паліцыя Гандураса падчас спецаперацыі знайшла залаты АК-47, упрыгожаны дыяментамі. Яго кошт ацанілі ў 50 тысяч даляраў.

Залаты аўтамат і два срэбраныя магазіны да яго паліцыянты знайшлі падчас спецаперацыі на адным з ранча за 300 кіламетраў ад сталіцы Гандураса горада Тэгусігальпа.
Пры гэтым не ўдакладняецца, ці можна з гэтага АК-47 страляць.

У паліцыі лічаць, што знойдзены аўтамат належаў гандураскім наркагандлярам, якія могуць быць звязаныя з мексіканскім наркакартэлем «Сетас». На гэта паказвае адпаведная гравіроўка, нанесеная на АК-47.

Падчас спецаперацыі праваахоўныя органы затрымалі двух мужчын, у машынах якіх таксама знайшлі аўтаматы, гранатамёты і боепрыпасы да іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?