У ноч з 7 на 8 студзеня адбылася першая ў гэтым годзе аварыя ў Мінску, у выніку якой загінуў чалавек.

На знешнім кальцы МКАД, у раёне з’езду/выезду з вуліцы Кіжаватава, каля 00.30 адбылося ДТЗ: аўтамабіль Mercedes на высокай хуткасці ўрэзаўся ў мачту вулічнага асвятлення.

Загінуў пасажыр, які сядзеў на пярэднім сядзенні.

«Mercedes C-класа рухаўся па вонкавым кольцы МКАД з боку вуліцы Казінца ў напрамку вуліцы Бабушкіна.
На развязкі з вуліцай Кіжаватава 21-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі направа і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. 23-гадовы мужчына, які сядзеў побач з кіроўцам, загінуў. Яшчэ адзін пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні дастаўлены ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Яго стан ацэньваецца як стабільны. Кіроўца Mercedes ад шпіталізацыі адмовіўся», — паведамілі ў ДАІ.

Як тлумачыў кіроўца на месцы аварыі, нешта адцягнула яго ўвагу ад кіравання аўтамабілем.

Нягледзячы на ​​тое, што ён практычна не пацярпеў у аварыі, малады чалавек знаходзіўся ў шокавым стане, паводле папярэдніх дадзеных, быў цвярозы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?