Філосаф Уладзімір Падгол звярнуўся з адкрытым лістом да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў, членаў творчых саюзаў і рухаў з ініцыятывай па напісанні агульнанацыянальнай дыктоўкі 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Ён нагадвае, што ў 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў паўстанню пад кіраўніцтвам Каліноўскага, створаны аргкамітэт па святкаванні гэтай гістарычнай падзеі. На думку Падгола, напісанне дыктоўкі стане адным з крокаў «пратэсту супраць павольнай здачы суверэнітэту і падрыхтоўкі будучага супраціву паглынанню Беларусі Расіяй».

Падгол адзначае, што першым этапам дыктоўкі магла б стаць інтэрнэт-дэманстрацыя. «Выбітныя асобы нашага часу, літаратары і мастакі, вучоныя і студэнты, грамадскія і палітычныя дзеячы могуць выступіць з відэазваротам да беларусаў з заклікам напісаць супольна агульнанацыянальную дыктоўку па лістах з-пад шыбеніцы Каліноўскага і пасля звароту начытаць знакаміты тэкст. Відэазвароты можна рыхтаваць і выстаўляць на сайты ўжо зараз», — напісаў ен.

У дзень нараджэння Каліноўскага Падгол прапаноўвае ўсім разам напісаць дыктоўку.
«Кожны, хто захоча ўдзельнічаць і не зможа прыйсці ў офіс да сяброў, зможа пісаць дыктоўку Каліноўскага з інтэрнэт-сайтаў. Прычым пісаць зможа з голасу таго творцы, творы якога любіць, а самога творцу паважае. І тады мы яшчэ больш замацуем неўміручасць звароту Каліноўскага, яго ідэй і памкненняў да свабоды і незалежнасці нашага краю. І тады тыя, хто хоча быць беларусам і хто заклікае „будзьма беларусамі“, наблізяцца да беларушчыны і наблізяць сваю Радзіму да яе. Так можа атрымацца наша беларуская салідарнасць — агульнанацыянальная дыктоўка», — напісана ў звароце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?